Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Ралля суровая

Автор: Мацяш НінаЖанр: Поэзия  Поэзия  1976 год
Скачать бесплатно книгу Мацяш Ніна - Ралля суровая в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ралля суровая - Мацяш Ніна
Автор: Мацяш Ніна 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1976 

Отрывок из книги

ЧЭРВЕНЬСКАЯ БАЛАДА 1941 ГОДА ДНЯ 25-га Памяці Юрыя Папова, дваццацігадовага стралка-радыста, камсорга 130 СБАП; памяці ўсіх лётчыкаў памянёнага палка, паўшых на Бярозаўшчыне ў першыя дні Вялікай Айчыннай. Сівелі азёры з бяды і адчаю, Чарнелі ад гора крывавага дня. Крычала ў бяспамяцці, білася чайка: У небе гарэла яе чаяня... Пра што ён думаў у баі няроўным? Душыла хіжа свастыка зямлю, Расхлістаную, да пакуты родную... Пра што ён думаў у баі няроўным? Фашысцкія знішчальнікі, як восы, Па двое наляталі на яго. О неба, неба, стань ты смертаносным Для подлага захопніка твайго! І помстай адзываліся нябёсы За руйнаваны беларускі дом — Палалі танкі на шашы між сосен, З-пад ног чужынца вырываўся дол. Даруй, матуля! Некалі было Цябе згадаць бязвусаму салдату: Радзіму б засланіць сваім крылом!.. Падлічваць Перамога будзе страты... Сівелі азёры з бяды і адчаю, Чарнелі ад гора крывавага дня... ...Віецца з журбой непазбыўнаю чайка: У небе згарэла яе чаяня... ЗВЫЧАЙНАСЦЬ ПАД МІРНЫМ НЕБАМ Гарэзяць на падворку …