Круг

Скачать бесплатно книгу Пашкевіч Алесь - Круг в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Круг -  Пашкевіч Алесь
Автор: Пашкевіч Алесь 
Жанр: Современная проза  Проза  Биографии и мемуары  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 28 
Год: 2005 

Отрывок из книги

…Ён прачнуўся і вызірнуў з запечка на кухню. Аказалася, гэта і насамрэч ціха, каб не пабудзіць братоў і малодшае немаўля (якое мерна сапела ў падвешанай да столі люльцы), перашэптваліся пра штось сястра з маці. Была нядзеля, бо ў хаце – аніякай стукатні. Маці пякла грэцкія бліны, а сястра дапамагала ёй. – Мамка! Дай блінка! – узрадаваўся ён. – Цішэй, рана яшчэ. Хату пабудзіш… Ды й напачатку трэба памыцца, змовіць пацеры, а тады ўжо – за бліны. – Я ж ня ведаю пацераў… – А бяз іх нічога ня будзе. Прыдумай. Матчын голас падаўся яму вельмі сур’ёзным. Ён павольна зьлез з печы, сеў за стол, прыгладзіў чуб (усё астатняе бацька выстрыг), і нечакана для маці загаварыў: …Ты – наш Бог. Твая і хата, твая і печ. Але ж мама – наша. Мама ўчыняла бліны, мама пякла бліны. То і бліны – нашы…* – Усё, змовіў, давай бліна, – скончыў ён свае «пацеры», і расчуленая маці паклала перад чатырохгадовым «паэтам» пахкі, змазаны маслам блін – яго першы ганарар. Ад самага нараджэньня наканоўваўся яму лёс біблейскага …