Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Автор: Акудовіч ВалянцінЖанр: Современная проза  Проза  Философия  Научно-образовательная  1998 год
Скачать бесплатно книгу Акудовіч Валянцін - Мяне няма: роздумы на руінах чалавека в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Мяне няма: роздумы на руінах чалавека -  Акудовіч Валянцін
Автор: Акудовіч Валянцін 
Жанр: Современная проза  Проза  Философия  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 36 
Год: 1998 

Отрывок из книги

Крыга Беларускага Тэксту, на якой мы сяк-так пераплылі праз XX стагодзьдзе, на вачах драбнее — крышыцца па краёх, худнее ў сярэдзіне... На гэта можна не зважаць і жыць па звыклай завядзёнцы (на наш век гэтага трывалішча хопіць і яшчэ трохі застанецца), ці зважаць і намагацца хоць неяк трымаць раўнавагу, а можна і наадворот — пасунуцца бліжэй да набрынялага крохкасцю краю і, узіраючыся ў выратавальныя берагі, дэклямаваць на разьвітаньне што-кольвек патасна-рытарычнае. Ну хаця б вось гэта: Каб плыў судоў уратавальных дым, — А родны край зьнікаў навекі ў хвалях, — Я б лепей згінуў зь ім, зь яго апошнім жалем, Як жыў і мучыўся бязьмерна — зь ім. (У. Караткевіч) Але як бы хто з нас сёньня сябе ні паводзіў, пэўна, ужо ніхто і нішто ня зможа ўтрымаць Беларускі Тэкст у тым вялікім значэньні зьбіральніка Нацыі, якое ён выконваў да гэтага. І таму, вяртаючыся да пытаньня, што, калі ня Тэкст, нас будзе трымаць як беларусаў, можна сказаць хіба адно: адказ залежыць толькі ад таго, што гэтае пытаньне …