Я пчала

Автор: Волкава АсяЖанр: Поэзия  Поэзия  2014 год
Скачать бесплатно книгу Волкава Ася - Я пчала в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Я пчала -  Волкава Ася
Я пчала Ася Волкава

***

Я пчала Я бачыла, Як плача баба, У якой адняло мову. Нібы выцірае Мокрымі газетамі Вымытае шкло. Я пчала Тры дні Карова плача Па адабараным цяляці. Тры дні плача, А потым забывае, Нібы і не было. Я пчала Я бачыла. Я пчала Я бачыла Жыццё паміж Аконнымі рамамі. Ад шкла да шкла Я пчала.

***

Какаін. Ты такі хударлявы, Бо ўжываеш какаін. Праз гадзіну Мы разганяем твой “Бьюік” Па М1 так, Што з неба кокс Сыплецца проста на лабавое. —Каін. Бацькоў накрыла, І яны далі мне імя Каін. Распавядаеш ты, Пакуль левай Трымаеш стырно, А правай шнарыш у бардачку, Шукаючы, чым запаліць. —Шнары. Адкуль яны, Усе твае гэтыя шнары? Пытаюся я, Разразаючы тваім нажом Свае джынсы (Спадзяюся, гэта адзіныя парэзы, Што застануцца пасля цябе). —Авель. Самы вялікі Пакінуў Авель. —Баліць? — Ніколі не пытайся, Ці Каіну баліць. Ніколі.

***

Ева валодае Прасторай сілы. Калі ёй баліць горла, Яна ідзе на Бабіну гару І гарох там таўчэ, і лён трэ. Ева валодае Прасторай любові. Калі ёй баліць рабро, Яна ідзе на Перунову гару І гаворыць там замовы. Ева валодае Прасторай дзіваў. Калі ёй баляць вочы, Яна ідзе на Дзявочую гару І сыпле ў іх дробны пясок. Ева валодае Прасторай руху. Калі ёй баляць ногі, Яна ідзе на Авідаву гару І душыць там вінаград. Ева валодае Прасторай жыцця. Калі ёй баліць жывот, Яна ідзе на Богаву гару І нараджаецца там наноў.

***

Старая сівая Ссохлая жанчына Глядзіць на мяне. — Вы мяне пазнаяце? — Я не хачу. Яна не прызнае Ува мне родзічку, І думка пра тое, Што яна прыняла Мяне за смерць, Вельмі палохае. Мне робіцца невыносна Шкада яе, Але адзінае, На што здольная я — Гэта правесці далонню Па сівых валасах Колькі разоў. Ледзь чутна Кажа яна: — Мамачка, я баюся. Але гэта ў ёй Прамаўляе маленькае Дзяўчо, Якое не ведае, Чаго яно больш баіцца: Баіцца жыцця Ці памерці баіцца. І ў гэты момант Мы мяняемся з ёю Месцамі. Пад ейнай сухою рукою Сівеюць мае валасы.

Ананімная гутарка

Вясна гола перапала. Паласкала горам горла, З рабіны горкай і снегу Зрабіла пацеркі. Перабірай іх і цярпі, Перабірай і цярпі.

* * *

Упершыню я ўбачыла цябе праз кішэннае люстэрка: Я тады фарбавала вусны чырвонай памадай. А потым ты дэкламаваў свае вершы, А я дэкадавала твой погляд. У вачах я прачытала жаданне: Заняцца са мною сексам, Пасля запаліць, Потым, Калі пашанцуе, Яшчэ раз заняцца, І яшчэ запаліць… Пасля патушыць недапалак і закахацца ў мяне, Ажанніца са мной, пабудаваць дом і вырасціць сына. Далібог, я бачыла гэта ў тваім позірку… Адзіную белую ружу, якую трымаў у руках, Ты падараваў нейкай малалетцы, А я ў прыбіральні пакідала сваю чырвоную памаду На плячы ў сяброўкі, не разумеючы, А як жа секс, дом і сын?...

Читать книгуСкачать книгу