АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

Автор: Анохін КірылаЖанр: Современная проза  Проза  2014 год
Скачать бесплатно книгу Анохін Кірыла - АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА -  Анохін Кірыла
Автор: Анохін Кірыла 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2014 

Отрывок из книги

*** гісторыя неба багатая на маштабныя буры і гучныя навальніцы якія змяняліся перыядамі суцэльнай або пераменнай воблачнасці але з-пад увагі даследчыкаў часта выпадалі этапы калі на небе абсалютна нічога не адбывалася і гэта нягледзячы на тое што менавіта ў такія моманты ясна бачна што за ўсім гэтым стаіць пераймаючы Канта на што ты спадзяешся калі робіш немаведама што? *** усё сышло на нішто — і што было нічым стала ўсім *** дзякуй я сам прабач я сам калі ласка я сам ды сам я! ды сам ты! *** паглядзі на зіму і ніколі так не рабі *** у гэтай яме ўсё сваё жыццё граў сумны аркестр таму што яму не хапіла нот выбрацца *** пасля ўсяго што між намі *** каб пазбегнуць выпадку падзення паважаныя пасажыры трымайцеся вы спецыяльна для гэтага прадугледжаныя *** звесткі пра самых шчаслівых людзей да нас не дайшлі мы мусім дайсці да іх самі *** M. мой мяккі баранчык часта засынае скруціўшыся ў мяне на каленях яму сняцца ружжы яму сніцца як ён з’ядае лішнюю літару «ж» каб можна было спаць спакойна *** …