Я - мінчанін

Скачать бесплатно книгу Рублеўская Людміла - Я - мінчанін в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Я - мінчанін - Рублеўская Людміла

Отрывок из книги

Абаранялi замак i схiлы ўзгорка, i воды рэк. Злiвалiся тут дзве ракi – Нямiга i Свiслач. Апошняя i сёння – галоўная рака горада, а вось другую ты можаш заўважыць толькi калі падыдзеш з боку Траецкага прадмесця, ля кнiжнай крамы "Вянок", i ўважлiва прыгледзішся да паверхнi Свiслачы каля мосту. З квадратнай чорнай адтулiны бетоннай трубы цячэ ў Свiслач струмень... Гэта i ёсць Нямiга – падземная паланянка. Летапiсная рака, якую ведаюць ва ўсiм свеце... Гэта было ў 1067 годзе. Многія князі былі між сабой у сваяцтве, многія ваявалі між сабою. Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч напаў на Пскоў ды Ноўгарад. Палютаваў, павесяліўся сіле сваёй... Каб адпомсціць, кіеўскі князь Ізяслаў Яраславіч з братамі – пераяслаўскім князем Усеваладам ды чарнігаўскім князем Святаславам прыйшлі пад Менск, які тады падначальваўся Полацку. І наш горад расплаціўся напоўніцу за перамогу палачан... Усіх мужчын выразалі нападнікі, жанчын і дзяцей забралі ў палон... Падыйшло войска князя Усяслава, і 3 сакавіка 1067 года …