Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі

Скачать бесплатно книгу Севярынец Павал - Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі -  Севярынец Павал

Отрывок из книги

Менавіта ў гэтай кропцы Расейская й Савецкая імпэрыі фатальным чынам атрымалі сьмяротныя прабоіны. Сто гадоў таму тут упершыню сабралася партыя расейскіх рэвалюцыянераў, якая потым з паражальнай хуткасьцю стварыла на 1/6 сушы найвялікшую за ўсе часы чалавецтва таталітарную сыстэму. У лютым 1917-га адсюль, са стаўкі ў Магілеве, тэрмінова выехаў у Петраград цар Мікалай ІІ, і дарогаю ў чыгуначным вагоне выракся прастолу. Назаўтра Расея выбухнула ў трэскі. Потым быў правальны Берасьцейскі мір. Потым пакт Молатава-Рыбэнтропа. Нарэшце, у канцы 1991 г. рухнуў СССР, і здарылася гэта ў Белавескай пушчы. Заўважце, парэшткі Саюзу незалежныя дзяржавы цырымонна пахавалі ў тым жа Менску. Але на гэтым гісторыя ня скончылася: тут жа з магілы на поўны рост падняўся прывід Імпэрыі зла. Усё з такой убойнай пасьлядоўнасьцю клінам сыходзіцца на Беларусі, што міжволі, як дрыжыкі, прабірае падазрэньне: праўда. Чаму так баяліся Беларусі і крыжакі, і Залатая Арда, і Трэці Рэйх, і Расея? Таму што хрысьціянская нацыянальная …