Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Автор: Бохан Юрый МікалаевічЖанр: История  Научно-образовательная  Культурология  2008 год
Скачать бесплатно книгу Бохан Юрый Мікалаевіч - Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях -  Бохан Юрый Мікалаевіч
Автор: Бохан Юрый Мікалаевіч 
Жанр: История  Научно-образовательная  Культурология   
Серия:  
Страниц: 14 
Год: 2008 

Отрывок из книги

Супраць правядзення турніраў уздымалі голас і славутыя гуманісты. Так, Петрарка сцвярджаў, што нідзе не знаходзіў згадак пра тое, што ў такіх практыкаваннях бралі ўдзел Цыцэрон альбо Сцыпіён. Аднак папулярнасць турніраў была такая вялікая, што стрымаць іх распаўсюджанне было немагчыма. Пра шматлікасць удзельнікаў такіх мерапрыемстваў сведчыць тое, што на турніры, арганізаваным у 1311 г. у Растоку, прымала ўдзел 6400 рыцараў. 9 Таму папа (антыпапа) Інакентый ІІІ (1179-1180) які сам жа перад гэтым праклінаў турніры, мусіў пад націскам грамадскай думкі абмежаваць праклён трохгадовым тэрмінам. А ў 1316 г. Ян ХІІ (1316-1334), папства якога прыпала на перыяд т.зв. “авіньёнскага палону”, відавочна не без уціску з боку французаў, цалкам зняў праклён з гэтай любімай рыцарскай забавы. З гэтага часу яна стала звыклай часткай пышных урачыстасцяў, такіх як каранацыі, вяселлі, хрэсьбіны і іншыя падзеі, вартыя таго, каб застацца, на думку арганізатараў, у памяці сучаснікаў і патомкаў. 10 У сярэдзіне ХІІ …