Літары ў расе

Автор: Панізьнік Сяргей СцяпанавічЖанр: Поэзия  Поэзия  Детские стихи  Детские  2011 год
Скачать бесплатно книгу Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч - Літары ў расе в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Літары ў расе -  Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч
Автор: Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Детские стихи  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2011 

Отрывок из книги

КРОПКА Бегла кропка нетаропка. А за ёю цэлы сказ нетаропка бег да вас. А за сказам тым — радкі. За радкамі — кніжка... Бегла кропка нетаропка. Кропка ў нас не лішняя. Ставіць кропку трэба ў час: ратаваць i сказ i вас. Кропка — гэта сіла! Пачыталі? Пагуляць вас яна прасіла. З кнігі «Жывіца». Вершы, апавяданні, казкі пра дзяцей i для дзяцей. Мінск. «Юнацтва». 1999 г. Укладальнік I. Гімпель АНТЭНА Бацька ўголас вырашае: — Дзе б антэну мне дастаць, Каб лавіла Рым, Варшаву I Парыж магла б узяць? Уявіў я: ў нашай новай Той антэне над страхой Як у сетцы павуковай Бон трапечацца, Ханой, Надрываецца Тырана, А Нью-Йорк — як авадзень... I антэны нашай рама Накаляецца штодзень. I тады сказаў я татку, Каб суцішыўся мой страх: — Голас Мінску напачатку Ты пусці пад родны дах. Будзем ведаць я i ты: Дом наш — годны, не пусты! САЛАЎІНЫЯ СЫНЫ Зачараваныя гаі — Купальскія — гудуць! Ідуць сівыя салаўі, Сваіх сыноў вядуць. Ідуць азёрнай стараной Па залатым куп'і. I акрыляюцца зямной Любоўю салаўі. Хачу i я за …