Міжзорныя ўтыль-капальнікі

Автор: Белаяр СяргейЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Белаяр Сяргей - Міжзорныя ўтыль-капальнікі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Белаяр Сяргей 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Колькасць брыкетаў, аднак, павялічвалася. Штучны інтэлект правёў разлікі і выдаў рэзюмэ: танкі касмічнага разведчыка будуць запоўненыя задоўга да таго, як смецця стане менш на дзесяць працэнтаў. Храмун змяніў Ра-Ваша праз дзве гадзіны, не прыняўшы пад увагу пярэчанні Цірака. — Смецце нікуды ад цябе не дзенецца! Спрачацца з капітанам тэхнік не адважыўся — моўчкі перадаў кіраванне таварышу. Толькі павярнуў галаву, каб Аргас не заўважыў нядобрага бляску ў яго вачах. Погляд Ра-Ваша спыніўся на вогнетушыцелі — цяжкім балоне, здольным без цяжкасці праламаць чэрап. Тэхнік нервова аблізнуў вусны, спалохаўшыся ўласных думак. Спакуса забіць капітана і завалодаць усім багаццем аднаасобна была вельмі моцнай. І супраціўляцца ёй аказалася цяжка. Цірак асцярожна расшпіліў замок рамянёў бяспекі, пасля чаго яны лёгка зваліліся на крэсла. Глыбока ўдыхнуўшы, пацягнуўся да вогнетушыцеля, імкнучыся пры гэтым не патрывожыць капітана. Сэрца білася аб рэбры, здаецца, на ўсю міжзорную прастору. У гэты самы момант …