У гасцях у вечнасці

Скачать бесплатно книгу Бутэвіч Анатоль - У гасцях у вечнасці в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
У гасцях у вечнасці -  Бутэвіч Анатоль

Отрывок из книги

КРЭМНЕВЫЯ ШАХТЫ Тое, што Беларусь з’яўляецца сёння шахцёрскай краінай, ведаюць многія, нават далёка за яе межамі. Звязана гэта найперш са здабычай калійнай солі ў Салігорску. Па здабычы гэтых дражджэй урадлівасці Беларусь займае трэцяе месца ў Еўропе. А вось тое, што першыя шахцёры на беларускіх землях з’явіліся больш як 5 тысяч гадоў таму, для многіх нечаканае адкрыццё. А гэта сапраўды так. Нашы далёкія старажытныя прашчуры, якія сяліліся найперш у далінах рэк, умелі паляваць на маманта і скародзіць матыкай зямлю, лавіць рыбу і ляпіць гліняны посуд, але вырабляць шмат якія каменныя прылады -- каб хадзіць на паляванне, секчы лес, дзяўбсці лодкі. Выраблялі іх з крэменю. А для гэтага патрэбна была сыравіна. Той, што знаходзілі часам на паверхні, не хапала. Тады позіркі нашых усё больш здатных і кемлівых прашчураў скіраваліся пад зямлю. Так і ўзніклі на памежжы неаліту і бронзавага веку на беларускай зямлі першыя беларускія шахты па здабычы крэменю. Было гэта ля цяперашняга гарадскога пасёлка …