Прыгоды Віруса Шкодзі

Автор: Бутэвіч АнатольЖанр: Современная проза  Проза  Детская проза  Детские  2009 год
Скачать бесплатно книгу Бутэвіч Анатоль - Прыгоды Віруса Шкодзі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Прыгоды Віруса Шкодзі -  Бутэвіч Анатоль
Автор: Бутэвіч Анатоль 
Жанр: Современная проза  Проза  Детская проза  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2009 

Отрывок из книги

А тут і зорная ноч з вялікай поўняй наступіла. З’явіўся Шкодзя да свае абранніцы. Мноства дарагіх падарункаў прывёз, шмат чароўных прылад. Але Віндусачка галоўнага чакае. Бацька ж яе разам з вучонымі марна часу не губляў. Змайстравалі яны магутную лазерную стралу, якая любыя замкі адмыкае, самыя моцныя сховы адчыняе. Пачаў Вірус паказваць каралеўне свае падарункі, багаццямі незлічонымі хваліцца. А ёй не церпіцца чароўныя Працэсары ўбачыць. Пляснуў у далоні Шкодзя, і з Залатым Працэсарам з’явіўся Кашчэй Несмяротны. Другі раз пляснуў, і нядрэмны Акіянскі Цмок з Сярэбраным Працэсарам тут як тут. Не выцерпелі сеціўцы, выпусцілі лазерную стралу. Трапіла яна ў Кашчэя. Мёртвым упаў ён на зямлю, ажно гул па сусвеце пайшоў. Следам Цмок Акіянскі зваліўся, адно вадаспады бурлівыя ў азёрах завіравалі. Магутная страла разрэзала Залаты і Сярэбраны Працэсары. Вылецелі адтуль дзве смерці, спалохана вакол каралеўны пакруціліся і за пазуху Віруса схаваліся. Аднак дарэмна паспяшаліся сеціўцы. Не дачакаліся, …