Адвечны покліч Радзімы

Скачать бесплатно книгу Бутэвіч Анатоль - Адвечны покліч Радзімы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Адвечны покліч Радзімы -  Бутэвіч Анатоль

Отрывок из книги

ВОЗЕРА НАРАЧ Азёры Беларусі. Гэтымі чыстымі вачамі даверліва ўзіраецца мая Радзіма ў далёкі і недасяжны сусвет, нібыта шукае там паразумення, спадзяецца на ўзаемны давер і спагадлівасць. З незапамятных часоў вабіла беларуская зямля сваёй прыгажосцю, непаўторнай прыродай, чароўнымі пейзажамі. Цэлымі стагоддзямі і тысячагоддзямі неаднаразова прасавалі яе магутныя ледавікі, каб былі тут пагоркі з нізінамі, лясы з балотамі, рэкі з азёрамі. Пазіраючы ў чыстыя вочы азёр, вышэйшыя нябесныя сілы пранікаліся да тутэйшай прыгажосці такой павагай, што не маглі псаваць яе. Нават суровы сівабароды Пярун пакідаў свае ўладныя і памаўзлівыя звычкі, калі праязджаў на грымотнай калясніцы над азёрнымі люстэркамі Беларусі. Бо хіба ж станеш рабіць крыўду людзям і прыродзе, калі пазіраеш у даверлівыя вочы-азёры, у люстраную рачную роўнядзь? А гэткіх чароўных люстэркаў на Беларусі – лічыць-не злічыць. Сярод іх сапраўды першай перлінай стала возера Нарач. Легенда пра яго паходжанне таксама звязана з люстэркам. …