Прыгоды памаўзлівай Рыскі

Автор: Бутэвіч АнатольЖанр: Современная проза  Проза  Детские стихи  Детские  1999 год
Скачать бесплатно книгу Бутэвіч Анатоль - Прыгоды памаўзлівай Рыскі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Прыгоды памаўзлівай Рыскі -  Бутэвіч Анатоль
Автор: Бутэвіч Анатоль 
Жанр: Современная проза  Проза  Детские стихи  Детские   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1999 

Отрывок из книги

ЯК РЫСКА БАРСІКА РАТАВАЛА За свой даверлівы, хоць і памаўзлівы характар Рыска стала любіміцай усёй сям’і. З ёй забаўляліся не толькі Надзейка, але і Сяргей, і нават тата з мамай. І пестуном яна была адмысловым. Бывала, залезе на рукі да Надзейкі і лашчыццца, мурлыкае, трэцца пыскай аб нос, дугой выгінае спіну, трубой настаўляе хвост. А то пачне вылізваць Надзейчыны шчокі, лоб, вочы, нібыта тая і не мылася зусім… Адным словам, жыла Рыска, як у Бога за пазухай. Разам з усімі снедала і вячэрала, п’ючы са свайго сподачка смачнае малако. Разам глядзела тэлевізар, асабліва вячэрнюю “Калыханку”. Разам з Надзейкай хадзіла на вуліцу. Побач з Надзейчыным ложкам клалася спаць на сваім мяккім дыванку і мурлыкала дзяўчынцы свае чароўныя каціныя казкі… І вось аднойчы ў кватэры з’явілася яшчэ адно кацяня. Яго знайшоў у пад’ездзе Сяргей – брыдкага, худога, злосна натапыранага. За гэтую натапыранасць і назвалі яго Барсікам. Спачатку Барсіка вымылі ў ванне, старанна вычасалі, а пасля накармілі, яму ж на …