Па слядах аднаго міфа

Автор: Ермаловіч МіколаЖанр: История  Научно-образовательная  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Ермаловіч Мікола - Па слядах аднаго міфа в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Па слядах аднаго міфа -  Ермаловіч Мікола
Автор: Ермаловіч Мікола 
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 18 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

На жаль, і ў савецкай гістарыяграфіі пытанне ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага не атрымала дэталёвага асвятлення. Таму ў падручніках і працах па гісторыі літоўская заваёва Беларусі прымаецца безумоўна як нешта добра вядомае. Пра гэта сведчыць і кніга Ў.Пашуты «Образование Литовского государства» (1959), а таксама адпаведныя артыкулы «Советской исторической энциклопедии» ды іншыя выданні. Вось характэрнае для сённяшняй гістарычнай навукі тлумачэнне прычын літоўскай заваёвы Беларусі і ўтварэння Літоўскай дзяржавы: «Літоўскія князі са сваімі дружынамі, карыстаючыся феадальнай раздробленасцю заходніх земляў Русі і Польшчы, часта ўрываліся ў іх прасторы. Уварванне літоўцаў у заходнія землі Русі стала асабліва частым з другой паловы ХІІ ст. У 20-х гадах ХІІІ ст. дружыны літоўскіх князёў гаспадарылі ў Полацкай зямлі, нападаючы адсюль на паўднёвыя ўскраіны Смаленскага княства і Чарнігаўшчыну. Літоўскія князі, скарыстаўшы цяжкую барацьбу рускага народа з татара-манголамі на ўсходзе і нямецкімі …