Пыл саркафагаў

Автор: Збажына ЯнЖанр: Современная проза  Проза  Поэзия  Поэзия  2004 год
Скачать бесплатно книгу Збажына Ян - Пыл саркафагаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пыл саркафагаў -  Збажына Ян
Автор: Збажына Ян 
Жанр: Современная проза  Проза  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2004 

Отрывок из книги

Начныя матылі хатняму кату Непрападу * * * Адчыненыя нябёсы трымаюцца на далоні дзіцяці. * * * Анархізм думкі — у яе нелагічнасці альбо ва ўзлёце духу? * * * Артур Шапэнгаўэр параўноўвае кнігу з люстэркам у тым сэнсе, што “калі асёл пазірае ў яго, ён не можа ўбачыць у ім анёла”. Але гэта параўнанне не датычыць непісьменных і невідушчых. * * * Археолагі, гісторыкі — калекцыянеры мінулага, альбо некрафілы, як і мастакі, літаратары — стваральнікі мітаў — ніколі не будуць дзейснымі палітыкамі. * * * Афарызмы часта нагадваюць атавізмы вядомага. * * * Больш чым шчыра, па-шапэнгаўэрску, пагарджаю чалавекамі: не народжаных хадзіць па хвалях вады, без згрызотаў сумлення неабходна зноў вярнуць на дрэвы. * * * Богу — кесарава, кесару — Боскае: парадокс, які сам сябе вычарпаў. * * * Вораг хутчэй не здрадзіць сабе, чым твой сябар — табе. Можа таму пошук ворага — гэта пошук сябра. * * * Вучыць дзяцей, не ахвочых да ведаў, — агідней, чым спаць з жанчынаю, якая цябе праклінае. * * * Выгульваючыся ў часе, …