Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Автор: Ермаловіч МіколаЖанр: История  Научно-образовательная  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Ермаловіч Мікола - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды -  Ермаловіч Мікола
Автор: Ермаловіч Мікола 
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 74 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад 8 . Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100–40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце, у так званую «мусцьерскую эпоху» 9 . Поўнае ж засяленне Беларусі адбылося ў мезаліце, недзе каля 10 тысяч гадоў таму назад. Бердыжская і Юравіцкая стаянкі (30–20 тысяч гадоў да н. э.) сведчаць, што ўжо ў познім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці 10 . Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, …