Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Автор: Ермаловіч МіколаЖанр: История  Научно-образовательная  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Ермаловіч Мікола - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд -  Ермаловіч Мікола
Автор: Ермаловіч Мікола 
Жанр: История  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 14 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Хто ён, Гедзімін? Хаця пра Гедзіміна і яго дзейнасць да нас дайшло параўнальна болып звестак, чым пра яго папярэднікаў на вялікакняскім пасадзе, аднак і гэтыя дадзеныя далёка няпоўныя, некаторыя з іх супярэчлівыя, зацемненыя або зусім легендарныя, (напрыклад, у выпадку з заснаваннем Вільні). Апроч таго, і ў навуковых даследаваннях застаўся шэраг недастаткова, або аднабакова асветленых момантаў дзейнасці Гедзіміна. Гэта і прымушае нас да асабліва ўважлівага разгляду адпаведных матэрыялаў. Найперш — пра імя. У беларускай навуковай літаратуры яно ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак ці з’яўляецца такое напісанне правільным? Зазначым, што ў крыніцах яно існуе ў розных варыянтах. Геднмнн, Кедмнн, Кгннднмян, Креднмнн, Скннднмнн, Gedimin, Gedimont, Giedymin 19 . Як бачым, усюды ў іх (у тым ліку і ў напісаных лацінкай), гук «д» вымаўляецца як мяккі. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» бачым «Gedymin», але тут «у» чытаецца як «і». Таму ў беларускай мове гэтае імя павінна вымаўляцца і пісацца ў форме «Гедзімін». …