Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

У каменным крузе

Скачать бесплатно книгу Валкавыцкі Георгій - У каменным крузе в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
У каменным крузе - Валкавыцкі Георгій
Автор: Валкавыцкі Георгій 
Жанр: Современная проза  Проза  Биографии и мемуары  Документальная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2000 

Отрывок из книги

Галава шальмавата ўсміхаецца: — Спознімся на фрыштык. Дайшло. Вярнуўся ў рэальнае вымярэнне. Ну і сеанс! Вечка заняло сваё месца — столь. Спаў я пад столлю. Учора, стомлены дарогаю, выпусціў гэтую дэталь з пад увагі. Рэшту падкінула фантазія гранічнага адчаю. А кажуць, з няволі можна вярнуцца, з труны — ніколі. частка ІІ. 5 ліпеня. Як згадвала павестка гайнаўскага арбайтсамта, распачаў я „службу працы”. Выдалі мне стары рабочы камбінезон і новенькія, з брызентавымі халяўкамі дзеравяшкі (Holzschuhe). Наш цэх — Vorrichtungsbau, абслугоўвае кузню, фабрычны малох. Мяне паставілі на матрыцы да вялікіх прэсаў. Нада мною немцы — брыгадзір, гадоў пад сорак, сілач, і ягоны памочнік, стары грыб. Першы шалее (з за ўзаемнай няўцямнасці: я не разумею яго, а ён — мяне). Другі, падобны на пацука, толькі свідруе сваімі слепакамі і дае зразумець — рабі, што і я. — Du, pan! — кліча. — Komm mit. Хаджу за ім як целаахоўнік. Тут поўны мурашнік савецкіх ваеннапалоннікаў. Выглядаюць жаласна. Цягне ад іх тухляцінай. …