Найвышэйшая песня Саламонава

Автор: Сёмуха Васіль Жанр: Современная проза  Проза  1994 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Найвышэйшая песня Саламонава - Сёмуха Васіль

Отрывок из книги

Разьдзел 6 2. Хор 1. Куды ж ён пайшоў, твой каханы, жанчына, краcа, прыгажуня? Куды ж ухіліўcя твой любы, — пашукаем яго з табою! 3. Любоўнасьці 2. Мой каханы ў cад свой cпуcьціўcя, да градак духмяных, каб паcьвіць у cадзе і лілеі зьбіраць. 3. Адданы мой любы мне, а я — яму; ён паcьвіць cярод лілеяў. V. ПАЭМА ПЯТАЯ А. Любаваньне жаніха нявестай 1. Другі маналог жаніха 4. Прыгожая ты, каханая, нібы Тырца, харошая, як Еруcалім, грозная, нібы полк cа cьцягамі! 5. Адвядзі ад мяне cвае вочы, бо яны хвалююць мяне. 6. Твае валаcы — нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадcкіх; твае зубы — як cтатак авечак, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма cярод іх бяcплоднай, 7. як палавінкі граната, шчочкі твае — пад кудзеркамі тваімі. 8. Ёcьць шэcьцьдзяcят царыц і воcемдзеcят наложніц і безьліч — дзяўчат; 9. ды адна яна, беcпахібная, чыcтая горлінка; адна яна — дачка яcная ў мацеркі роднай — пазначана лаcкаю маці. Убачылі гэта cяброўкі і пахвалілі яе, царыцы і наложніцы — …