Хто смяецца апошнім

Автор: Крапіва КандратЖанр: Комедия  Юмор  2010 год
Скачать бесплатно книгу Крапіва Кандрат - Хто смяецца апошнім в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Хто смяецца апошнім -  Крапіва Кандрат
Автор: Крапіва Кандрат 
Жанр: Комедия  Юмор   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 2010 

Отрывок из книги

Чарнавус . Раней для гэтага мне трэба выпрасіць у Гарлахвацкага пару тысяч рублёў. Вера . Ух, вядро халоднай вады! А што — не дасць, думаеце? Чарнавус . Трэба, каб даў, іначай мы не закончым доследаў у раёне Рудні. Вера . З Масквы нічога не атрымалі? Чарнавус . Не. (Да цёці Каці.) Кацярына Іванаўна, сёння пошты не было яшчэ? Цёця Каця . Не, не было. Вера . Ага, забрала за жывое! Правалілася ваша праца. Чарнавус . Дражніцеся, а ў самой душа ў пятках. Вера . А мне што? Чарнавус . Як гэта што? Ваша асоба тут таксама замешана як быццам. Вера . А я адмяжуюся. Скажу, што ніякага ўдзелу ў працы не прымала, што прафесар хоча схавацца за мае вузкія плечы малодшага супрацоўніка. Чарнавус . Не, выбачайце! Разам працавалі, разам і адказваць будзем. Ад гэтага вам ніяк не выкруціцца. Вера . Ды ад вас-то цяжка выкруціцца. Учора Зёлкін круціўся, круціўся, і нічога не выйшла. Чарнавус . Як ён сябе адчувас? Не бачылі яго сягоння? Вера . Не, яшчэ не бачыла. Думаю, што няважна. Чарнавус . Выступаць з такім …