Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Байкі

Автор: Крапіва КандратЖанр: Басни  Поэзия  1996 год
Скачать бесплатно книгу Крапіва Кандрат - Байкі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Байкі - Крапіва Кандрат
Автор: Крапіва Кандрат 
Жанр: Басни  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1996 

Отрывок из книги

Дэкрэт — Здароў, Максім! Забыўся, брат, на нас зусім. Расказвай, што чуваць. — Браточак, не магу! — Ты мо сюды адпачываць? — Ды не, бягу! Я жду бяды з усіх бакоў. — А што з табою? Можа, не сакрэт? — Ды ў цэнтры (чуў мо?) выдалі дэкрэт — На мяса здаць усіх быкоў, Якім мінула дзесяць год. Пастой… Прысядзь ды вытры пот… Дык ты ж чаго падмазаў пяты? — А мне ўжо бачыш, дваццаць пяты, Дык страх такі напаў, не ведаю, дзе дзецца. — Не разумею я… То ты ж не бык, здаецца, I не ўцякаць табе я моцна буду раіць. — Яно то так, але ж — гады… Каб не нажыць якой бяды. Дзкрэты як у нас, часамі, разбіраюць? Не разбяруцца, зловяць — чык, Тады й даводзь, што ты не бык. 1928 Жаба ў каляіне Пагода — проста нібы дым, У вёсцы рух, у вёсцы ўздым: Упарта кліча сенажаць. I ні старым, ні маладым Тут некалі ляжаць. Грабель мільганнем, звонам кос Трымцяць лілёвыя прасторы, I вось, нібы ў зялёным моры, Плыве бухматы воз. Далонню ўцёршы потны лоб, Як паміж рыфаў, паміж коп Лахматы капітан яго вядзе. Ён важнасць твару надае …