Шчасьлівы муж

Автор: Аляхновіч ФранцішакЖанр: Комедия  Юмор  1922 год
Скачать бесплатно книгу Аляхновіч Францішак - Шчасьлівы муж в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Шчасьлівы муж -  Аляхновіч Францішак
Автор: Аляхновіч Францішак 
Жанр: Комедия  Юмор   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1922 

Отрывок из книги

Зьява 5 Пышка, Шышка. Шышка . Ты зусім ня ўмееш гаварыць з дамамі. Пышка . Бо з ёю трудна, — бачыў, якая вучоная! Але з іншымі дык я нічога… магу… Шышка . Але! з ёю трудна. Ты з ёю аб пагодзе, а яна табе зараз аб заграніцы — і пафранцуску! Пышка . Француская мова страшэнна смяшная. Я раз чуў як французы гутарылі: было вельмі сьмяротна. Зьява 6 Пышка, Шышка, Магдалена, Мяшочак, Мяшочыха, Леокадыя. Магдалена (да Мяшочкаў) . Просім, калі ласка, бліжэй… Вы незнаёмы? Будзьце знаёмы: пн Пышка, а гэта пан Шышка, пан Мяшочак з жонкай, пані Леакадка… Госьці вітаюцца. Мяшочак (пьяны) . Пышка–шышка… Тынды–рынды!.. (да Пышкі) . Вось, браце, калі ты гэткі шышка, дык ты скажы мне, чаму Каін Абэля… Мяшочыха (да мужа) . Калістрат! Кінь ужо годзі! Мяшочак (да жонкі) . Ідзі спаць і не перашкаджай нам… (да Пышкі) . Вось калі ты гэткі пышка, дык ты скажы мне, чаму на месяцы Каін Абэля віламі колець?.. Вось гэта табе ня шышка–пышка! Вось і разгадай, калі вучоны! Пышка (саромліва) . Я… выбачайце, панок… ты таго …