Пагарэльцы

Автор: Макаёнак АндрэйЖанр: Комедия  Юмор  Трагедия  Драматургия  2009 год
Скачать бесплатно книгу Макаёнак Андрэй - Пагарэльцы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пагарэльцы -  Макаёнак Андрэй
Автор: Макаёнак Андрэй 
Жанр: Комедия  Юмор  Трагедия  Драматургия   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 2009 

Отрывок из книги

За акном рэзкі гудок аўтамабіля. I гэты гудок напалохаў Раю. Рая . Наталля Мікалаеўна, родненькая, не пакідай мяне адну! Мне страшна… Наталля Мікалаеўна . Ну што ты, Раечка, я з табой. Не бойся, любая, не бойся, рыбка… Прыціхлі, прытаіліся. Чакаюць. Рая . Баюся я, Наталля Мікалаеўна… Стук у дзверы, громкі, уладны. Наталля Мікалаеўна . Ідзі адчыні. Рая. Я не магу ўстаць. Я ўстаць не магу… Наталля Мікалаеўна кінула на падаконнік шарф і чырвоную кніжачку і найшла да дзвярэй. Адчыніла дзверы і адступіла. У пакой уваходзіць Хведар Паўлавіч Ухватаў . Сустрэўшы Наталлю Мікалаеўну ў сваёй кватэры, ён ад нечаканасці спыняецца каля парога. Рая і Наталля Мікалаеўна чакаюць яшчэ некага. Але Хведар Паўлавіч рыўком зачыняе дзверы. Рая кідаецца к мужу на шыю. Наталля Мікалаеўна . Ну, вось… бяры мужа. Рая . Федзя! Федзечка! Прыйшоў, нарэшце!!! Ухватаў . Ну, чаго ты? Здурнела? Што такое? Што тут здарылася? Наталля Мікалаеўна (радасна). Ну, вось і ўсё, і ўсё. А ты непакоілася. (Хведару.) Яна так непакоілася, …