Мудрамер

Автор: Матукоўскі МікалайЖанр: Комедия  Юмор  2008 год
Скачать бесплатно книгу Матукоўскі Мікалай - Мудрамер в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Матукоўскі Мікалай 
Жанр: Комедия  Юмор   
Серия:  
Страниц: 12 
Год: 2008 

Отрывок из книги

Вяршыла . Такое вялікае? Мурашка . Ага… Такое… Вяршыла . Значыць, вы таксама вынаходнік? Мурашка . Ага. Таксама. Вяршыла . Прозвішча? Імя? Па бацьку? Мурашка (хуценька ўзняўшыся з крэсла) . Мурашка… Мікалай Ягоравіч. Вы можаце проста, па прозвішчу… Вяршыла . Вы сядайце. У нас такі парадак. Нюра, ты пішаш? Нюра . Пішу, Віктар Паўлавіч. Вяршыла . Колькі вам гадоў? Мурашка (прыўзняўся з крэсла) . Пяцьдзесят два… Вяршыла . Сядайце, сядайце!.. Даруйце за фармальнасці. Але мы вядзём сацыялагічнае даследаванне. Хто і на што скардзіцца. I ў каго больш скаргаў — у старых ці ў маладых. Мурашка . Ага… Я разумею. Вяршыла . Адукацыя? Мурашка (узняўшыся, сарамліва) . Незакон чаная вышэйшая… Вяршыла . А калі больш дакладна? Мурашка . Тры курсы політэхнічнага… Вяршыла . Вы сядайце, сядайце. Што ж вам перашкодзіла, Мікалай Ягоравіч, закончыць поўны курс? Вы ж былі ўжо, калі можна так сказаць, на фінішнай прамой! Мурашка (зноў узнімаецца) . Захапленне… Вяршыла . Сядайце. У нагах праўды няма. Ох, жанчыны! …