Свіцязь

Автор: Міцкевіч АдамЖанр: Лирика  Поэзия  Поэзия  2003 год
Скачать бесплатно книгу Міцкевіч Адам - Свіцязь в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Міцкевіч Адам 
Жанр: Лирика  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2003 

Отрывок из книги

Балада Калі навагрудскія ўбачыш прасторы, Ракітнік разгалісты, нізкі, — Каня супыні ля плужынскага бору, Каб глянуць на возера зблізку. Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам, Жывіцы настоем смалістым. Там возера Свіцязь, як шыбіна люду, Ляжыць паміж дрэваў цяністых. Калі пад'язджаеш начною парою І станеш да возера тварам, — Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою Мігціць там і месяцаў пара. Не знаеш, — з-пад ног, можа, гэта шкляная Ідзе аж да неба дарога Ці неба шкляное скляпенне схіляе Табе аж пад самыя ногі! І той, другі, бераг убачыць не ў сілах — З вышынямі возера зліта. Нібыта вісіш ты на птахавых крылах У нейкім бяздонні блакіту! Так ноччу прыемна памыляцца вочы Пры добрай, пры яснай пагодзе. Ды толькі да возера зорнага ноччу 3 храбрэйшых храбрэц падыходзіць. Бо там вырабляе нячысцік такое! Між хваль вадзяны там плюскоча. Дрыжу, як дзяды мне гавораць пра тое, Успомніць аж страх перад ноччу. То ў возеры гоман, то лямант вялікі, То ўспыхне агонь сіняваты. Гул бітвы, лязг зброі, жаночыя …