Чорная панна Нясвіжа

Автор: Дудараў АляксейЖанр: Исторические приключения  Приключения  Поэзия  Поэзия  2006 год
Скачать бесплатно книгу Дудараў Аляксей - Чорная панна Нясвіжа в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Дудараў Аляксей 
Жанр: Исторические приключения  Приключения  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2006 

Отрывок из книги

Ды ладна, гавары ўжо. Бжэнка. I няпраўда, што я такая і гэткая… Самі ж спачатку бедную паненку да ложка зацягнуць, самі ж усю ноч без перадыху спакушаюць, а потым і я ж сама вінаватая. I мяне ж у манастыр! За што? Хіба я магла сілай спакусіць свайго святога айца, калі ён высокі, як вы, пане, ды яшчэ й таўсцейшы… Я яму каюся, а ён мае грудзі цісне… I мне інквізіцыя. I мне манастыр! Радзівіл Чорны . Даволі. Бжэнка . Маўчу. Радзівіл Чорны. Магутны Бог! Вось два твае стварэнні Цудоўныя… Адно напоўніў ты Высакародствам, розумам, пяшчотай, Ў другім — прытулак бруду і граху. Мнішак. На свеце трэба ўсё… ураўнаважыць. Ні святасць грэх, ні грэх не спляжыць святасць. Ты, Бжэнка, лепей князю заспявай. Бжэнка (спявае). На моры вутачка купалася, Пакупалася, у бор паляцела, У барочку шчыранька грагаць стала: — Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся. Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся. З’яўляецца Жыгімонт . Жыгімонт (крычыць нема). Барбара! Любая Барбара! …