Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Анёл

Автор: Сянкевіч ГенрыкЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Сянкевіч Генрык - Анёл в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сянкевіч Генрык 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Марозу, праўда, не было, але надвор'е было ёдкае, як заўжды ў адлігу. У Войцэка прынамсі хоць кіндзюк захоўваў ладны запас цяпла, атрыманы ў карчме. Дзерышкураўскі памешчык правільна адзначаў, што «узімку гарэлка грэе, а паколькі яна для мужыка — адзіная пацеха, то, такім чынам, пазбаўляючы буйных землеўладальнікаў выключнага права несьці гэтую пацеху ў народ, іх пазбаўляюць і магчымасьці ўплываць на яго». На гэтай раз Войцэк так нацешыўся ў карчме, што нішто на сьвеце яго не магло б азмрочыць. Не азмрочылі яго і тыя абставіны, што, дасягнуўшы лесу, коні пайшлі крокам, хаця дарога тут была куды лепшая, а потым забралі ў бок і перакулілі сані ў прыдарожны роў. Ён, праўда, прачнуўся, але так і ня ўкеміў, у чым справа. Марыся пачала яго штурхаць: — Войцэк! — Чаго пішчыш? — Мы перакуліліся. Але Войцэк буркнуў: «Кілішак?» — ды ізноў моцна заснуў. Дзяўчынка, сьціснуўшыся ў клубочак, прысела каля саней. Але твар ў яе хутка зусім застыў, і яна ізноў пачала штурхаць сьпячага: — Войцэк! Адказу не …