Зямны акіян

Автор: Апалінэр ГіёмЖанр: Поэзия  Поэзия  Лирика  1973 год
Скачать бесплатно книгу Апалінэр Гіём - Зямны акіян в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Зямны акіян -  Апалінэр Гіём
Автор: Апалінэр Гіём 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1973 

Отрывок из книги

КОТКА Я дому свайму пажадаць гатоў Разважную жонку — без лішніх слоў, Котку, што ціха на кніжках ляжыць, На ўсе поры года — адданых сяброў, Бо не магу без сяброў я жыць. ЛЕЎ Няшчаснае стварэнне, леў! Як каралі, ты змізарнеў. I сёння толькі ў Гамбургу, здаецца, Ты раскашэльваешся ў клетцы. ЗАЯЦ Не будзь, як эаяц той, юрлівы, Ці палюбоўнік палахлівы. Хай мозг працуе з сэрцам згодны I, як зайчыха, будзе плодны. ТРУСІК Я з ім пазнаёміўся ўчора I ўзяў бы, жывога, з ахвотай, Але ён жыве ля чабору У даліне Краіны Пяшчоты. ВЯРБЛЮД Сваіх вярблюдаў чатырох Наўючыўшы, дзівак дон Педра Аб’ехаў свет і ў суш не спетраў. I я б, дальбог, такое змог, Каб меў вярблюдаў чатырох. МЫШ Вы — мышы часу, дні мае прыгожыя, Згрызаеце жыццё — і дзе ўсё дзелася… Пражыў я дваццаць восем год, о божа мой! На жаль, не так пражыў, як бы хацелася. СЛОН Мой скарб — маё слова. Калі захачу, Яно ў мяне — бівень слана з Малаі. За тленны пурпур славы плачу Мелодыяй слова — цана не малая! ВУСЕНЬ Праца — і багацце, і Парнас. Дык …