Забаставаў

Автор: Лондан ДжэкЖанр: Прочие приключения  Приключения  1931 год
Скачать бесплатно книгу Лондан Джэк - Забаставаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 

Отрывок из книги

Нарэшце, Джоні ня вытрымаў, ён моцна штурхануў Уіля, зьбіў яго з ног, а потым схапіў і штурхнуў тварам у гразь. Усе дзеці перапалохаліся і закрычалі. На крык выбегла маці. — Чаго ён чэпіцца да мяне, — адказаў на яе папрокі Джоні.—Хіба ён ня бачыць, што я змарыўся. — Я такі-ж вялікі, як і ты, — злосна сказаў Уіль, заплаканы твар якога быў запэцканы гразёю і крывёю. — Я цяпер такі-ж як і ты, а вырасту яшчэ большым, пакажу табе… вось убачыш, што я жыў ня буду, калі не адплачу табе… — Ты павінен хадзіць на работу, калі ты такі вялікі,—прамармытаў Джоні.—Гэта будзе справядліва. Ты павінен працаваць. — Але-ж ён яшчэ вельмі малады, — адказала маці.—Ён яшчэ зусім маленькі хлопчык. — Я быў меншым і маладзеншым за яго, калі пачаў хадзіць на работу… Джоні хацеў быў сказаць яшчэ некалькі слоў пра несправядлівасьць да яго, але перадумаў і, адвярнуўшыся са злосьцю, пашоў дахаты. Дзьверы яго пакою засталіся адчыненымі для таго, каб праз іх праходзіла цяпло з кухні. Калі ён разьдзяваўся папацёмку, дык …