Закон жыцьця

Автор: Лондан ДжэкЖанр: Прочие приключения  Приключения  1931 год
Скачать бесплатно книгу Лондан Джэк - Закон жыцьця в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 

Отрывок из книги

Гэтае здарэньне, як і ўсе ўспаміны маладосьці, надоўга засталося ў памяці, і цяпер перад сьляпым ужо дзедам уся сцэна прайшла гэтак-жа выразна, як у тыя даўно мінулыя часы. Коскуш дзівіўся, як гэта тады ўсё было дзіўным і цікавым: потым, калі ён стаў правадыром племя, не такімі варочваў справамі, яго імя было праклята племем Пельлі, ня кажучы ўжо пра белага чужаземца, якога ён забіў у рукапашнай бойцы. Доўга разважаў ён пра дні свайго юнацтва, пакуль агонь не паменшаў і не павялічыўся мароз. Ён падкінуў у агонь два палены адразу і вобмацкам пералічыў, колькі яшчэ засталося. Калі-б Сіт-Кум-То-Ха мела час падумаць пра свайго дзеда і сабрала-б дроў крыху больш — яго апошнія хвіліны жыцьця былі-б прадоўжаны. Зрабіць гэта ёй было няцяжка! А між іншым, ці-ж ня ўсёроўна? Хіба ён рабіў лепш, калі быў маладым? Ён прыслухаўся да цішыні. Можа, сэрца яго сына памякчэла, і ён вярнуўся са сваімі сабакамі, каб забраць старога бацьку туды, дзе можна забіць шмат сытых, смачных аленяў. Ён прыслухаўся і перастаў …