Крыс Фэрынгтон, матрос

Автор: Лондан ДжэкЖанр: Прочие приключения  Приключения  1931 год
Скачать бесплатно книгу Лондан Джэк - Крыс Фэрынгтон, матрос в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Лондан Джэк 
Жанр: Прочие приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1931 

Отрывок из книги

Пасьля нязвычайна здоўжаных гадзін работы пачынаўся халодны і шэры досьвітак. Крыс агледзеў усё навокал сябе. «Софі Сузэрлэнд» ляцела перад тайфуном, як шалёная. Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень. Крыс мог бачыць толькі дзьве хвалі: тую, што сьпера’ду, і тую, што ззаду. Шхуна здавалася такой маленькай і слабой сярод бязьмежнай прасторы Ціхага акіяну. Шхуна ўзьлятала на страшэнную гару, спынялася на самым яе версе, задыхаючыся і гайдаючыся, кідалася наперад уніз у глыбачэзнае бязідоньне і ўся закопвалася ў пену. Потым яна крыху сунімалася, але зноў налятала хваля, — зноў такі-ж страшэішы ўзьлёт, зноў спынак і паданьне ўніз. Раптам Крыс убачыў, як поруч са шхунай імчаўся на хвалях кок. Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў. Яшчэ доўгіх тры гадзіны разам з гэтым жудасным цяпер целам кока Крыс грымаў «Софі Сузэрлэнд» у кірунку ветру. Ён ужо даўно забыўся аб сваіх …