Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою

Автор: ЛонгЖанр: Классическая проза  Проза  1991 год
Скачать бесплатно книгу Лонг - Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою -  Лонг
Автор: Лонг 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: 1991 

Отрывок из книги

13. І, увайшоўшы разам з Хлояй у пячору німфаў, ён аддаў пільнаваць ёй свой кароткі хітон і пастуховую торбу, а сам, стаўшы над крыніцаю, узяўся мыць сабе валасы і ўсё цела. А валасы яго былі чорныя і густыя, цела — загарэлае ад сонца: можна было падумаць, што гэта ад ценю валасоў такое смуглае. Калі Хлоя ўбачыла так яго, здаўся ёй Дафніс прыгожым, а таму, што падаўся прыгожым упершыню, падумала яна, што прычынаю красы тут купанне. І калі яна змывала яму спіну, адчула, якое мяккае цела, так што яна не раз украдкам дакраналася да сябе, каб пераканацца, ці яе цела далікатнейшае. А пазней яны — сонца ж было на захадзе — пагналі чароды дахаты. Хлоя ж з таго часу нічога больш не хацела, абы толькі зноў бачыць, як Дафніс купаецца. Назаўтра, калі яны зноў прыйшлі на пашу, Дафніс, седзячы, як звычайна, пад дубам, іграў на сірынзе і заадно сачыў за козамі, якія ляжалі і нібы прыслухоўваліся да яго ігры, а Хлоя, седзячы побач з ім, хоць і сачыла за чарадою авечак, але яшчэ часцей паглядала на Дафніса; …