Хвоі гавораць

Автор: Чорны КузьмаЖанр: Классическая проза  Проза  1928 год
Скачать бесплатно книгу Чорны Кузьма - Хвоі гавораць в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Хвоі гавораць -  Чорны Кузьма
Автор: Чорны Кузьма 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1928 

Отрывок из книги

III У доўгім Тамашовым гумне, на вільготным таку, мы робім Тамашысе труну. Моцны, як дуб, на тоўстых звязістых нагах, стаіць на мяккіх стружках дзядзька Язэп з алоўкам у руках і рысуе па каструбаватых дошках лініі, а мы ўдвух - я і Астап Варывончык - сядзім вярхом на абструганай дошцы і габлюем яе «бараном». Дзядзька Язэп сягоння зусім маўчыць, скажа толькі некалькі слоў, калі трэба, аб труне ды дошках; ён паволі тупае вялікімі ботамі, сагнуўся нейк шырокаю спіною, і на вусах яго пілавіны - былі яны на рукаве, а рукавом ён разгладжваў вусы. Сягоння я забыў трохі пра дзядзьку Язэпа і ўпікаю сябе гэтым, зусім не думаю і аб Міхале; у мяне ў галаве, па жылах тупа стукае кроў, галава трохі баліць, і думкі неяк атупелі - некуды згінула з самай ночы вастрата, задрамалі мае ўсякія развагі. Упарта і без патугі думаецца толькі аб адным - аб маленькай смуглявай Досі. Салодкі смутак апаноўвае мяне. Астап Варывончык, як заўсёды, вясёлы, падморгвае мне хітрымі вузкімі вочкамі і раз-поразу аблізвае губы. …