Жураўліная пара

Автор: Бураўкін Генадзь МікалаевічЖанр: Поэзия  Поэзия  2004 год
Скачать бесплатно книгу Бураўкін Генадзь Мікалаевіч - Жураўліная пара в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Жураўліная пара -  Бураўкін Генадзь Мікалаевіч
Автор: Бураўкін Генадзь Мікалаевіч 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 10 
Год: 2004 

Отрывок из книги

*** Дзядок ступаў хадою лёгкай, Пускаў усмешку з-пад павек I мне гукнуў яшчэ здалёку: — Паклон вам, Добры чалавек! I стала мне на сэрцы светла, Як жаўруку сярод атаў, Бо гэтак проста, Гэтак ветла Даўно ніхто ўжо не вітаў. Я крочыў сцежкаю надрэчнай Паўз маўчуноў і прастарэк І паўтараў Усім сустрэчным: — Паклон вам, Добры чалавек! I раптам гамана змаўкала, I сонца ўспыхвала ў вачах... О, як усім нам трэба мала, Каб прысак ласкі не ачах!.. Таго дзядка няма ўжо з намі, Ды ў наш суровы, жорсткі век Я зноў кажу I пад крыжамі: — Паклон вам, Добры чалавек! *** Я помню той нядаўні час У беднай вёсачцы ля гаці, Калі пыталіся і ў нас: — А колькі душ у вашай хаце? Для будучых дзяржаўных спраў У спісы ўносілі, Дарэчы, I тых, Хто ў цеснай люльцы спаў, I тых, Хто грэў на печы плечы. Хоць за спіной хаваўся страх, Улік ішоў разважна дужа — Не па галовах і руках, А па жывых і мёртвых душах. Той дзень я ў памяці нашу. Трывожыць сны мне згадка тая. Чаму ж сягоння Пра душу Ніхто нікога не пытае? I думка лезе …