Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Сцежка дадому

Автор: Цвірка КастусьЖанр: Поэзия  Поэзия  1980 год
Скачать бесплатно книгу Цвірка Кастусь - Сцежка дадому в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сцежка дадому - Цвірка Кастусь
Автор: Цвірка Кастусь 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1980 

Отрывок из книги

* * * Зграбаем сена. Па купінах бегаюць граблі, Збіраюць — у копы, у копы — Чэрвень чмяліны між грабамі. Вал зялёнага сушава Качаем па галіне колкай (Эх, лезуць за шыю сяніны, Шчыкочуць пад ліпкай саколкай!). Між частай асочкі-кусачкі Мільгаюць дзятлавіны галоўкі, Бліскае сподам ліста падбел, Маркоўнік выпнуўся ломкі. I ўсё гэта — граблямі, граблямі — У пераборы (Ну ж і дзякаваць будзе зімою — за лета падараванае — Падласка ў аборы!). Што? Сонца за гай завярнула? Не, хай пачакаюць смажэнікі ў печы! Даграбём! Чым на дажджах мокнуць сену, Лепш яшчэ памакрэюць хай плечы! РЫЖКІ Я ўжо знайсці іх і не марыў: За дзень бадзяння па гаях З дзесятак бабак і свінарак У кошык свой і ўкінуў я. I вось пад елачкамі — не руш: Яны, рыжманыя кружкі! I тут і там — вачам не веру — Па травяным лужку — рыжкі! На крохкіх ножках-карацельках Няйначай, зверанят сям'я — У зелянавых жылках ценькіх Застылі ў страху між куп'я. Я не спяшаў іх рэзаць, рыжых, Хадзіў ля іх, паўз той лужок. А калі браў, падоўгу слізгаў У …