Дарога ў сто год

Автор: Цвірка КастусьЖанр: Современная проза  Проза  1974 год
Скачать бесплатно книгу Цвірка Кастусь - Дарога ў сто год в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Дарога ў сто год -  Цвірка Кастусь
Автор: Цвірка Кастусь 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 20 
Год: 1974 

Отрывок из книги

Да сакратара, ды яшчэ першага, сам я ісці не адважыўся б. Я ведаю, як загружаны першы сакратар райкома партыі. Але раз прапанавалі — трэба зайсці. У прыёмнай пытаюся, ці можна. — Калі ласка,— адказвае мне дзяўчына-сакратарка. — А там ёсць хто? — Ёсць людзі. Гэта трошкі здзівіла. Я думаў, што, каб папасці да такога начальства, трэба мала ці многа, a пацерці крэслы прыёмнай. А тут — заходзь, калі ласка. На дзвярах пад шклом — шыльдачка «Слабада А. I.». Гэта — прозвішча першага сакратара. Цягну на сябе ручку дзвярэй. — Можна? Каля стала стаяць, схіліўшыся, трое. Штосьці абмяркоўваюць: на тварах відаць заклапочанасць. На мяне ніхто не звярнуў асаблівай увагі: заходзь, калі хочаш. Гэта неяк адразу заспакоіла, зняло напружанасць. Падышоў да стала, даў «добры дзень». Сакратар (ён стаяў за сталом) кіўком галавы паказаў на крэсла — пачакаць. Твар у сакратара адкрыты, просты. Бровы зведзены да пераносіцы: слухае, што даводзіць яму высокі, добра апрануты чалавек, i нешта абдумвае, паціраючы рукой …