Каласы

Автор: Цвірка КастусьЖанр: Поэзия  Поэзия  1975 год
Скачать бесплатно книгу Цвірка Кастусь - Каласы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Каласы -  Цвірка Кастусь
Автор: Цвірка Кастусь 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1975 

Отрывок из книги

Першы крык Ay, айкумена!* Каметай рассек я сцяну нематы. Ад бабчыных пальцаў вось гэтых i да нябёс яснаты — ярасны крык. Гэта — продкаў спрасованыя галасы. Ау, айкумена! Глотка мая перапоўнена («Сын!»). За вокнамі — ходзяць вёдры... Рыпяць па сяле жураўлі... I дзядзька ў белай кашулі (ён вёз паўз платы канюшыну з Альхоўкі) каня ля вакна прыпыніў... Я - з самага ціхага краю (замарудзілі й рэкі там бег). Ау, айкумена! Гукаю галасамі радзімы табе! * Айкумена - населеная частка зямлі. * * * За Стоўбцамі, дзе, як паданне, ноч, Каціў мне Неман серабро да ног. У яснай, як пяць пальцаў, глыбіні Тапіў ён, не хаваючы ані, Змяю, Пегаса, Рыб, Вялікі Воз I пастуха двурогага нябёс. Якая прыгажосць! Ды ў дзіўнай той цішы Чагосьці не хапала ўсё ж душы... Раптоўна збоку, там, дзе белы плёс,— Як нож у ноч, застылай хвалі ўсплёск! Ды гэта ж, ледзь ні побач, паўз кусты Ішлі, гнучыся у дугу, плыты — Па Млечным Шляху, па маладзіку, Па неба скінутага цаліку! Агонь пабліскваў па плытах. Пры ім Стаяў хлапец з цыгаркаю …