На сьвятой зямлі

Автор: Глыбінны Уладзімер Жанр: Современная проза  Проза  1972 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
На сьвятой зямлі - Глыбінны Уладзімер

Отрывок из книги

ІI. Сэрца сьвету «Светися, светися, Новый Іерусалиме...» З Вялікоднага Канону І вось нечакана рана пакоі паломнікаў былі залітыя сьвятлом паўдзённага сьвяцілы і пачалося жыцьцё ў самым асяродку зямлі, да якой зьвярталіся і якой дыхалі заўсёды нашы сэрцы, калі згадваліся ў малітве боскія чыны нашага Збаўцы. Перш-наперш нашыя душы цягнуцца да Храму Жываноснага Гробу Гасподняга ў Ерусаліме. Гэта якраз самае запаветнае месца на Сьвятой Зямлі, дзе кажны камень апавяшчае бязьмежную любоў да нас Боскага Сына. Мы ледзь ні подбегам мінаем Дамаскую Браму, што адлучае Стары Ерусалім ад Новага, праціскаемся сілком праз пярэсты натоўп гаманлівых арабаў, што суцэльным патокам запаўняюць вузенькія вулкі са сваім скарбам на осьліках, не зьвяртаем увагі на гандляроў, што чуць ні сілком стараюцца зацягнуць нас у свае крамы, паразьвешваўшы на вуліцах свае тканіны, кумпякі забітых бараноў, павыстаўляўшы тысячы мяшэчкаў крупаў, мукі, сушанае і сьвежае гародніны і садавіны. У нашай галаве адна думка, адзін намер …