Раскіданае гняздо крывіцкай славы

Автор: Бутэвіч АнатольЖанр: Историческая проза  Проза  2008 год
Скачать бесплатно книгу Бутэвіч Анатоль - Раскіданае гняздо крывіцкай славы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Раскіданае гняздо крывіцкай славы -  Бутэвіч Анатоль
Автор: Бутэвіч Анатоль 
Жанр: Историческая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 22 
Год: 2008 

Отрывок из книги

Так ці інакш, а палацы і замкі дагэтуль вабяць мяне, дарослага, сваёй таямнічасцю і загадкавасцю. Я перакананы, што беларускія замкі – гэта сапраўды бясцэнны культурны і гістарычны нацыянальны скарб. Сёння. Заўтра. І назаўсёды. Толькі – калі ўсе мы гэта зразумеем і зробім усё магчымае і нават немагчымае, каб і самі замкі з палацамі, і іхняя аўра захаваліся як мага больш поўна і аўтэнтычна. Каб напаўразбураныя – аднавіліся, каб зніклыя – былі пазначаны хоць бы адметнымі знакамі-памяткамі. Бо яны – сведкі былой велічы і магутнасці, што і сёння прарастае на нашай зямлі добрымі справамі і спеліць, мацуе і загартоўвае яе будучыню. Шмат слаўных і трагічных старонак нашай гісторыі звязана з замкамі. Калі б не яны, не майстэрства іхніх будаўнікоў, не мужнасць, адвага і самаахвярнасць іхніх абаронцаў, то мо не было б сёння і беларускай зямлі. Яшчэ і дагэтуль старадаўнія абарончыя комплексы здзіўляюць сваёй архітэктурнай выразнасцю, канструктыўнай зручнасцю, абарончай магутнасцю, ды і проста паважнасцю, …