Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Мы з Санькам у тыле ворага

Автор: Сяркоу Иван Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Сяркоу Иван - Мы з Санькам у тыле ворага в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сяркоу Иван 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 25 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Іншыя класы ўжо адпусцілі, а наша настаўніца ўсё ніяк не можа з намі разлучыцца, быццам мы ідзём не на канікулы, а ляцім у вырай. Цяпер яна раіць нам збіраць гербарыі, засушваць розныя кветкі, лісточкі. Гэта ўсё нам спатрэбіцца, калі мы прыйдзем у чацвёрты клас. А пад акном стаіць Міцька Малах з трэцяга «А», ці, як мы яго называем, Мангол, і махае палатнянай торбай з кніжкамі. Міцька вельмі рад, што ён ужо на вуліцы. Яго тоўстыя губы расплыліся ў шчаслівай усмешцы, а замест вачэй — дзве хцівыя шчылінкі. Я паказаў Міцьку кулак, а ён мне язык. Тут якраз дарэчы было б крыкнуць: — Малах, Малах! У рабых штанах! Але ў класе не крыкнеш. — А ўвосень, калі вы прыйдзеце ўжо ў чацвёрты клас, у нас будзе новая школа,— гаворыць далей Антаніна Аляксандраўна.— Новая, прасторная, светлая. У тэты час Міцька-Мангол чамусьці страціў цікаўнасць да нашага акна. Хвіліну-другую ён стаяў нерухома, прыслухоўваўся, а потым пусціўся ўпобрыкі да сельсавета, як малады жарабок. Там, з цвінтара на вуліцу, крочыць строй …