Варгін

Автор: Белаяр СяргейЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Белаяр Сяргей - Варгін в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Белаяр Сяргей 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Халодны серпік месяца праглядваў скрозь растрапаныя снежаньскія аблокі. Зорны россып быў рэдкі. Яшчэ больш рэдкімі былі вулічныя ліхтары. Паступова думкі дацэнта пераключыліся на доктарскую дысертацыю. Тэма была надзвычай цікавай і адбірала ўвесь вольны час. Занураны ў свае думкі, Сяргей Мірановіч не заўважыў «Волгу», якая выскачыла з падваротні. Машына з п'яным кіроўцам за рулём неслася з велізарнай хуткасцю. Удар адкінуў дацэнта на грузавік, які стаяў ля гаспадарчай крамы... Калі да Сяргея Мірановіча вярнулася свядомасць, ён не мог паварушыцца. Кожны ўдых хваравітым рэхам адгукаўся ў грудзях. Перад вачыма раз-пораз плылі рознакаляровыя кругі. На праезнай частцы, у некалькіх метрах ад дацэнта, ляжала на баку пераноска. Дзверцы былі адчынены. Сяргей Мірановіч сутаргава праглынуў і з крыўдай падумаў: «Збег!». У наступнае імгненне нешта цяжкае прызямлілася на грудзі дацэнта. Сяргей Мірановіч сустрэўся позіркам з катом. У яго вачах свяцілася ўрачыстасць. — Ты? Чарняш ухмыльнуўся. Сяргей Мірановіч …