Сіндром Кеслера

Автор: Белаяр СяргейЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Белаяр Сяргей - Сіндром Кеслера в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Белаяр Сяргей 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Толькі акуратна! Не хачу, каб зямляне вырашылі, што мы спрабуем раз­ведаць іх абарону! — Зразумела, сір! Усё будзе зроблена ў лепшым выглядзе! — запэўніў Ла­воргс і аддаў у мікрафон загад пачаць разведку. «Ла-Гроа» «выплюнуў» тры зонды. Бліскучыя металічныя кроплі накіраваліся да планеты. Па меры скарачэння адлегласці паміж зоркалётам і Зямлёй хваляванне адмірала ўзмацнялася. Навукова-даследчыя апараты замерлі ў ста тысячах кіламетраў ад арбіты планеты і пачалі перадаваць першыя дадзеныя. — Гэта смецце, сір! — уразіўся капітан трэцяга рангу. — Бачу, Лаворгс! — кіўнуў Хартэсно і ў рэшце рэшт зразумеў, што выклікала ў яго неспакой, — тэхнагенныя аб'екты, якія ўтваралі тоўстую скарынку. — Агульная маса — шэсцьсот мільёнаў тон! — жахнуўся другі намеснік. — І цэлых тры слаі: дваццаці, адзінаццаці і васьмі кіламетраў таўшчынёй адпаведна. Гэта не лічачы мноства фрагментаў рознай масы... Жах! Першы слой смецця размяшчаўся ў трыццаці шасці тысячах кіламетраў ад Зямлі, другі — у дзвюх тысячах, …