Беларуская мова

Автор: Дубоўскі КірылЖанр: Современная проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Дубоўскі Кірыл - Беларуская мова в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Беларуская мова -  Дубоўскі Кірыл
Автор: Дубоўскі Кірыл 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

А хто там ідзе (Пераклад з расейскай Алены Казловай) Васямнаццаць гадоў для юнака — гэта не толькі ўзрост паўналецця, калі адкрываюцца неабмежаваныя магчымасці дарослага чалавека, але таксама і той узрост, ад якога юнака хочуць забраць у войска. Калі Алесю споўнілася васямнаццаць, ён не пераймаўся з гэтай нагоды: на той момант ён ужо год як вучыўся ва ўніверсітэце, і служба ў войску яму пагражала толькі ў аддаленай перспектыве. Але ўсе мы ведаем, што час неўмольна бяжыць наперад, і аднойчы, калі Алесь перайшоў на апошні курс, ён адчуў сапраўдны страх ад таго, што неўзабаве можа згубіць звыклую свабоду. Бо ён ведаў, што позва з ваенкамату прыйдзе ў красавіку, ну самае лепшае — у траўні. А потым, калі камісія пацьвердзіць , што ён здаровы, прыйдзецца паслужыць. Ягоны бацька пераконваў, што жыццё на гэтым не сканчаецца, і расказваў, што Алесеў дзядуля служыў больш за тры гады, і нічога з ім не здарылася. Алесь разумеў, што ў словах бацькі ёсць пэўная доля праўды, але адно толькі ад думкі пра …