Прыгоды маршалаў

Автор: Лупасін ВіктарЖанр: Современная проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Лупасін Віктар - Прыгоды маршалаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Прыгоды маршалаў -  Лупасін Віктар
Автор: Лупасін Віктар 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Віктар Лупасін Прыгоды маршалаў Маршал Жукаў рабiў з пясочку пiражкi. А маршал Конеў на iх наступiў. А маршал Жукаў цюкнуў яго шуфлiкам. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi. Маршала Жукава спаймаў кантралёр за вуха. А маршал Конеў вырваўся i зьбёг. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Конеў яго накастыляў. Маршал Жукаў купiў жуйку i даў палову маршалу Коневу. А маршал Конеў купiў пiсталет i даў пастраляць маршалу Жукаву. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi. Маршал Жукаў ездзiў на велiку. А маршал Конеў бегаў ззаду. А потым маршал Конеў стамiўся i прысеў адпачыць. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык яны яго накастылялi. Маршал Жукаў прыйшоў да маршала Конева. А мама маршала Конева сказала, што маршал Конеў захварэў. А маршал Жукаў перадаў маршалу Коневу снiкерс i чарапашак-нiндзя. А мiма прабягаў нейкi гэнэрал-маёр, дык маршал Жукаў яго накастыляў. Маршал Жукаў i маршал Конеў елi кашу. А каша была нясмачная. А хутка былi мульцiкi. …