Імгненні

Автор: Кучмель НаталляЖанр: Современная проза  Проза  2005 год
Скачать бесплатно книгу Кучмель Наталля - Імгненні в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Імгненні -  Кучмель Наталля
Автор: Кучмель Наталля 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2005 

Отрывок из книги

* * * плыў дождж над горадам цяжкі і нізкі быццам дым і голле гордае само хілілася прад ім так за гадзінаю гадзіна коціцца ў пакой гром кропляў рынаю — курантаў бой плыў дождж над горадам звісаў завесаю вады як мяккім голасам ахутваў змоўклыя сады і не ўскалочана у палісадзе між вяргінь пад колер воч тваіх стаяла стынь * * * Стрыжоў і ластавак мые Неба водаварот. Шыпшыны губы туг ія Сцялі ружовы рот. Паволі ноч наступае, I ў ёй прасвету няма... За здраду найгорш карае Жанчына сябе сама. * * * Я за цябе старэй — на той спакой, Які бывае, калі ўсё разгубіш І не кахаеш, а спакойна любіш, Не забываючыся выгады сваёй. Я за цябе старэй — на той спакой. * * * Ў акне дзявочай спальні Гарыць, не міргне свечка. Кахаць не развучыцца. А ўнізе — вецер, слота. Пажоўклых лісцяў плямы. Няма прытулка сэрцу. Каханак на гадзіннік Глядзіць, затым — у цемру. Кахаць не развучыцца. Кот мокры і блішчасты Хаваецца ў пад'ездзе. Няма прытулка сэрцу. У сне, прад нараджэннем, Шаволіцца зародак. Кахаць не развучыцца. …