Паўночны вецер для спелых пладоў

Автор: Станкевіч ЮрыЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Станкевіч Юры - Паўночны вецер для спелых пладоў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Станкевіч Юры 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Так, так. Вядома. Я вельмі вам удзячны. — Што ж, рыхтуйцеся. А пра ўдзячнасць — потым. — Да пабачэння. Да іспыту. Іх кароткая размова не засталася па-за ўвагай. Непадалёк стаяла з цыгарэтай у руцэ аднакурсніца Святлана Конкіна — невысокая, даволі нядбайна апранутая дзяўчына з караткаватымі, на яго погляд, нагамі, але зграбнай постаццю, — такімі ён бачыў маладых дзяўчат з японскіх кінастужак. Заўважыўшы, што яна, пэўна, нешта пачула з яго размовы з выкладчыцай, студэнт Ігнат Мазур памкнуўся да яе, каб высветліць, у чым справа, але дзяўчына раптам кінула непрыпаленую цыгарэту ў сметніцу і пайшла да выхаду. У яе была дзіўнаватая манера хадзіць: крыху выкідваючы наперад ногі. Ён рап­там падумаў, што за ўвесь час амаль ніколі не звяртаў на яе ўвагі. Так, нешта шэрае. І чаго «грэла вушы»? — падумаў Ігнат Мазур і выкінуў усё з галавы. Размову чуў яшчэ адзін яго аднакурснік — былы завочнік Уладлен Анціпаў, які часта цёрся каля яго, падтакваў, ніколі не пярэчыў, па-змоўніцку падтрымліваў яго, …