Забі ў сабе Сакрата!

Автор: ВіктарЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Віктар - Забі ў сабе Сакрата! в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Віктар 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

ЭРДЭЛЬТЭР’ЕР І Я кpaў дабро чужых кватэр. Мяне кусаў эрдэльтэр’ер. ІІ На поле выпала раса. Эрдэльтэр’ер мяне кусаў. ІІІ На срэбратканым дыване эрдэльтэр’ер кусаў мяне. * * * Сьвет - тэатар. Людзі ў сьвеце Хто актор, а хто глядач, Хто буфетчык у буфеце, Хто вахцёр, а хто - прабач... Хто прымае ў гардэробе Курткі, шапкі, паліто, Хто цукерачка ў вантробе, Хто - наогул абы-хто. ЧАПЛЕЛАСІ Чапля да лася чаплялася, чаплялася - і аддалася. I ў чаплі павылупляліся маленькія чаплеласі - крылатыя, рагатыя, зь дзюбамі й капытамі. А потым за чапляй ганялася з чапялою ласіха. I галасіла, галасіла, пакуль у лесе не зрабілася ціха. *** Маё сэрца стукоча, як швальная машынка - Няўдалае дзіця фірмы “Атрапас” - Якая толькі й ведае, што рваць ніткі. Ёй бы рабіць лапшу. ЧАМУ Я ВЭГЕТАРЫЯНЕЦ Я С А М М Я С А ТРЫІЯЛЕТ-БРАХІКАЛЯН Са- Ла, Мя- Са Я Ку- Са- Ла. ТУЮГ БАГЕМНЫ Не кахала Пія Ніна, хоць той граў на піяніна. Пій паіў Яніну з гора: - Пі, Яніна!.. Пі, Яніна!.. ТУЮГ ЗАСТОЛЬНЫ Давай нальем яшчз віна! На “херас”! …