Галасы продкаў

Автор: Лупасін ВіктарЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Лупасін Віктар - Галасы продкаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Галасы продкаў -  Лупасін Віктар
Автор: Лупасін Віктар 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ля вогнiшча Даўней было цяплей, Сланы хадзiлi лысыя, I веяў ветравей, I песенькi лiлiся. Тады яшчэ зямля Ня знала пiтэкантрапаў — I люд лясны гуляў, I вецер лесу кант трапаў. Тады ляцелi днi Ды доўгiмi нядзелямi, Тады памiж раднi Ля печы не нудзелi мы. I сто вякоў так жыў Наш люд памiж арэлямi, Ды вецер закружыў Зiмовымi завеямi. Ды вецер так абняў, Што запалiлi полымя, I сiвер распачаў Эпоху леднiковую. А нас не задушыць, Хоць вымерзлi атраманты, А мы працягнем жыць, Хоць не сланы, а маманты! А мы будзем — пiсаць Рандэлi выкшталцоныя! А мы будзем — сьпяваць! Сланiхам! Барытонамi! Пакуль наша зямля Углыб не правалiлася, Пакуль сланы страляць Сланоў не навучылiся, Пакуль вярбы паўсюль Аб'ёмы дастатковыя — Мы вытрываем ўсю Эпоху леднiковую! Рабiў В. Мiх. ЛУПАСIН Post Scriptum. 1. Гэтэратрофны плянктон пратэразойскае эры (1 увах.). 2. Трылябiты (2 увах.). Канатацыi велiчы i пыхлiвасьцi. 3. Дыназаўры (6 увах.), у тым лiку: 3.1. Тыраназаўры (1 увах.). Канатацыi легендарнасьцi, мiфовасьцi, пакараньня …