Па другі бок ценю

Автор: Мажылоўскі УладзімірЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Мажылоўскі Уладзімір - Па другі бок ценю в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Мажылоўскі Уладзімір 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

А начны прывід знік гэтак жа бязгучна і хутка, як і з’явіўся. Раніцай Стэфан Баторый выклікаў да сябе Мікалая Радзівіла Рудога. — Што там здарылася ў нямецкім лагеры? — нават не прапанаваўшы, як звычайна, свайму ваяводу віна, запытаўся кароль.— Што за дурныя плёткі распаўсюджваюцца сярод нашых жаўнераў? Радзівіл разгублена паціснуў плячыма і паспрабаваў апраўдацца: — Учора вечарам нямецкія наёмнікі напіліся, а ноччу маскавіты зрабілі вылазку з крэпасці, заканапацілі некалькі нашых гармат, зарэзалі дзясяткі два немцаў — і ўвесь страх. Толькі пасля гэтага кароль кіўнуў на крэсла ля невысокага століка: — Сядай, пан Мікалай. Частуйся, — і, пачакаўшы, пакуль ваявода налье ў кубак віна, пацікавіўся: — А пра якога гэта Крывавага Фрыдрыха шэпчуцца салдаты? Радзівіл зрабіў глыток моцнага венгерскага віна, задаволена прыжмурыў вочы, прамармытаў: «Добрае віно!» і адказаў: — Чутка пра гэтага Фрыдрыха пайшла гуляць па нашай арміі яшчэ ад Друі, дзе невядомая банда напала ноччу на нашых разведчыкаў і …